Яраш: Ва Украіне каля 10 тысяч тэрарыстаў (відэа)
Кіраўнік партыі "Правы сектар", экс-кандыдат у прэзідэнты Украіны цяпер з аўтаматам у руках знаходзіцца сярод украінскіх вайскоўцаў.
У інтэрв'ю Грамадскаму тэлебачанню Дзмітрый Яраш заявіў, што ва ўсходніх абласцях Украіны налічваецца каля 10 тысяч тэрарыстаў: мясцовых і расійскіх наймітаў. Ён адзначае, што ў іх лепшае ўзбраенне, чым ва ўкраінскага войска і добраахвотніцкіх фармаванняў. Па звестках Яраша, тэрарысты маюць сваіх людзей і на спакойнай Харкаўшчыне: "У іх цяпер зноў будзе жаданне качаць сітуацыю ў іншых абласцях".
Кіраўнік "Правага сектару" лічыць, што тэрарыстам нельга даваць перадышку, бо яны могуць скарыстаць яе для ўмацавання сваіх пазіцый. Як вядома, украінск бок часова спыніў агонь і чакае ад тэрарыстаў здачы зброі.
Фота — АР