Якаўлеўскі: Беларусь у Паўднёвай Асеціі займае правільную пазіцыю
Афіцыйны Мінск заняў у дачыненні расійска-грузінскай вайны ў Паўднёвай Асеціі дастаткова стрыманую пазіцыю, абмежаваўшыся заклікамі да спынення агню. Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Маскве “вельмі незразумела, чаму беларускія ўлады захоўваюць сціплае маўчанне па сітуацыі ў Паўднёвай Асеціі”. Еўрарадыё разам з міжнародным аглядальнікам Раманам Якаўлеўскім спрабуе разабрацца ў сітуацыі. ЕРБ: Ёсць эксперты, якія сцвярджаюць, што пасля вайны ў Паўднёвай Асеціі стасункі Мінску і Масквы пацяплеюць. Як вы лічыце, гэта так?
Р.Я.: Не бачу тут сувязі. Хацеў бы звярнуць увагу на іншае. У кастрычніку ў Беларусі адбудуцца вайсковыя вучэнні. У іх збіраюцца ўзяць удзел ваенна-паветраныя сілы Расіі. І вось тут, калі ў кантэксце расійска-грузінскай вайны, яшчэ і ў Беларусі з’явяцца расійскія сілы, то гэта можа выклікаць напружанасць ужо ў нашым рэгіёне. Бо, як вядома, усе суседнія з Беларуссю краіны выказалі сваю падтрымку Грузіі.
ЕРБ: Беларускае МЗС вельмі стрымана ў сваіх афіцыйных заявах выказваецца наконт расійска-грузінскага канфлікту. Абмяжоўваецца толькі заклікамі да спынення агню – і ў прынцыпе ўсё. Можа гэта і ёсць самая правільная пазіцыя?
Р.Я.: Беларусь на сённяшні дзень, на мой погляд, вельмі стрымана і вельмі разумна спрабуе трымацца нейтралітэту. У дадзенай сітуацыі гэта найбольш разумная пазіцыя. Але гэта можа сведчыць і пра іншае: Беларусі будзе ўсё цяжэй утрымаць ваеннае партнёрства з Расіяй. І гэта наступствы падзеяў у Грузіі.
ЕРБ: Некаторыя эксперты вінавацяць Беларусь у тым, што мы невыразна падтрымалі Расію: маўляў, у нас Саюзная дзяржава, чаму Беларусь не падтрымлівае Расію ў межах падпісаных дамоваў...
Р.Я.: Я б хацеў у гэтых экспертаў пацікавіцца, хто падтрымаў Расію на сёньняшні дзень ў дачыненні вайны з Грузіяй? Ніводная краіна, у тым ліку і ў СНД.
ЕРБ: А як да гэтага стасуецца тое, што Беларускае тэлебачанне займае відавочна прарасійскую пазіцыю і вельмі негатыўна выказваецца ў дачыненні Грузіі?
Р.Я.: Беларускае тэлебачанне рэтранслюе расійскія каналы, якія разгарнулі буйную прапагандысцкую кампанію. І казаць па паводзінах БТ аб афіцыйнай беларускай пазіцыі ў дадзеным выпадку я б не стаў. Але я не выключаю, што ў хуткім часе мы пачуем якія-небудзь цікавыя заявы ад кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, 14 жніўня запланаваная сустрэча Пуціна і Сідорскага, магчыма, да гэтай сустрэчы беларускі бок трымае нейкую паўзу.
ЕРБ: Ці не пакарае Расія Беларусь, напрыклад, коштамі на газ за нашую такую стрыманую пазіцыю?
Р.Я.: Ды яна і без расійска-грузінскай вайны абяцае 200 долараў з наступнага года, што падобна да смерці. Вядома, што ў нас на сённяшні дзень брацкае сяброўства з Расіяй грунтуецца на рынкавых адносінах.
ЕРБ: Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю “Gazecie Wyborczaj” сказаў, што вайна ў Паўднёвай Асеціі абвастрае антызаходнія і анты-натаўскія настроі. Ці гэта так?
Р.Я.: Можа быць і так, але не толькі гэтыя настроі пануюць у Беларусі. Відавочна, што пагроза суверэнітэту, якая сёння над Грузіяй, можа датычыцца і іншых краінаў на пост-савецкай прасторы.
ЕРБ: То бок вы лічыце, што цяпер беларусы баяцца не толькі НАТА, але і Расіі? Баяцца за сваю суверэннасць?
Р.Я.: Менавіта так.
Фота -- www.interfax.ru