Як спякота ўплывае на вашу прадукцыйнасць (раскажыце начальніку)

Спякота
Прадукцыйнасць працы зніжаецца на 2-3% пры з кожным градусам, які вышэй +20°C. Гэта значыць, калі вы вымушаныя працаваць у +30°C, ваша эфектыўнасць будзе на 20-30% ніжэй. І гэта не таму, што вам лянота, а таму, што так на нас уплывае глабальнае пацяпленне.
Гэта высновы новага даследавання, якое сумесна правялі Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА).
"Рызыкі для здароўя (з-за экстрэмальных тэмператур) ўключаюць цеплавы ўдар, абязводжванне, парушэнне функцыі нырак і неўралагічныя расстройствы", — гаворыцца ў справаздачы.
Экстрэмальная спякота становіцца ўсё больш частай з'явай у нашым жыцці, і гэта павышае рызыкі як для тых, хто працуе на адкрытым паветры, так і для офісных работнікаў. Прыкладна палова насельніцтва свету ўжо пакутуе ад неспрыяльных наступстваў высокіх тэмператур.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.