Выкладчыкаў ВНУ будуць ацэньваць па ідэалагічнай рабоце?
Як паведамляе сайт "Беларускі партызан", усе беларускія ВНУ атрымалі ад Міністэрства адукацыі пісьмовыя метадычныя рэкамендацыі за подпісам намесніцы міністра Таццяны Кавалёвай. Паводле гэтага дакумента, выкладчыкам будуць выдаваць "ідэалагічныя характарыстыкі", што адаб'ецца на іх заробках. Дакумент называецца "Крытэры і паказчыкі ацэнкі эфектыўнасці ўдзелу прафесарска-выкладчыцкага складу ў ідэалагічнай і выхаваўчай працы". У ім гаворыцца, што выкладчык павінен забеспячваць ідэалагічную працу падчас навучальна-даследчай і навукова-даследчай працы студэнтаў.
Ацэнка гэтай дзейнасці паўплывае на прэміі выкладчыкаў. Таксама яна будзе ўлічвацца пры ўдзеле выкладчыка ў конкурсе на замяшчэнне вакантнай пасады і пры правядзенні атэстацыі.
Ацэнка гэтай дзейнасці паўплывае на прэміі выкладчыкаў. Таксама яна будзе ўлічвацца пры ўдзеле выкладчыка ў конкурсе на замяшчэнне вакантнай пасады і пры правядзенні атэстацыі.