Вярхоўны суд прымусіў Мінюст перакладаць дакументы на беларускую мову
Вярхоўны суд Беларусі 23 кастрычніка пачаў разгляд скаргі групы праваабаронцаў на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі грамадскаму праваабарончаму аб’яднанню “Вясна”. У пачатку судовага працэса Алесь Бяляцкі заявіў, што ён абураны тым, што Мінюст даў адказ “Вясне” на рускай мове, хоць дакументы на рэгістрацыю падаваліся па-беларуску.
Хадайніцтва Бяляцкага аб перакладзе дакументаў і вядзенні працэса па-беларуску падтрымалі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Прадстаўнік Мінюста і пракурор выступілі супраць.
Пра пазіцыю суддзі Еўрарадыё распавёў праваабаронца Уладзімір Лабковіч:
“Але ж суддзя ўсё ж такі задаволіла нашае хадайніцтва, абавязаўшы Міністэрства юстыцыі да 17 гадзінаў прадаставіць нам па-беларуску рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі аб’яднання. Таксама абавязала, каб і працэс быў па-беларуску і прызначыла яго на 25 кастрычніка”.