Вярхоўная Рада Украіны зняла міністра, які спяваў вядомую песню пра Пуціна
З прапановай адправіць у адстаўку Андрэя Дэшчыцу выступіў прэзідэнт Пётр Парашэнка.
Яе падтрымалі 319 парламентароў. Нагадаем, днямі Дэшчыца прыехаў да расійскага пасольства ў Кіеве, дзе адбываўся мітынг, а яго ўдзельнікі закідвалі каменнем будынак. Міністр у прысутнасці журналістаў праспяваў вядомую песню пра расійскага прэзідэнта з нецэнзурным словам. Відэа стала хітом у інтэрнэце і вельмі абурыла Маскву. Сам Андрэй Дэшчыца (на здымку зверху) пасля сказаў, што сваім учынкам выратаваў пасольства ад пагрому.
Новым міністрам замежных спраў Украіны прызначаны Павел Клімкін, за яго прагаласавалі 335 парламентароў. Таксама Вярхоўная Рада прызначыла новага генпракурора, ім стаў першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма. Яго кандыдатуру падтрымалі 329 дэпутатаў. Нагадаем, учора Пётр Парашэнка адправіў у адстаўку генпракурора Алега Махніцкага, які займаў гэтую пасаду ад часу перамогі ў Кіеве рэвалюцыі.
Павел Клімкін
Віталь Ярэма
Фота — ria.ru, УНІАН, svoboda.org