Вячаслаў Кебіч прэзентаваў у Мінску сваю кнігу “Спакушэнне ўладай”

У нядзелю ў мінскім Доме літаратара, адбылася прэзентацыя кнігі першага прэм'ер-міністра суверэннай Беларусі Вячаслава Кебіча "Спакушэнне ўладай".
Літаратурна-мастацкае ілюстраванае выданне амаль на 500 старонак выйшла накладам 50.000 асобнікаў у сталічным "Парадокс".

Як распавядаў напярэдадні прэзентацыі ў інтэрв’ю Еўрардыё сам Вячаслаў Кебіч, асноўная ўвага ў кнізе нададзена Белавежскім пагадненням, выбарам прэзідэнта і іншым палітычным падзеям у краіне.

Вячаслаў Кебіч:
“Пра сваё жыццё я пішу вельмі мала. У асноўным пішу пра падзеі, што разгортваліся вакол мяне да развалу Савецкага Саюза па сённяшні дзень. Таму кніга носіць больш публіцыстычны характар, я б нават сказаў палітычны, чым мемуарны”.