Вулічнае апытанне: Як беларусы разумеюць канфлікт з "Уралкаліем"?

 

Гендырэктар “Уралкалія” і старшыня назіральнай рады "Беларускай калійнай кампаніі" Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы беларускімі спецслужбамі 26 жніўня 2013 года ў аэрапорце Мінска.

У Беларусь ён прыехаў па запрашэнні прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Яны збіраліся разглядзець пытанні, звязаныя з дзейнасцю Беларускай калійнай кампаніі.

29 жніўня Баўмгертнеру было выстаўлена абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 мільёнаў долараў.