Возера Свіцязь можа загінуць з-за наплыву турыстаў
З-за спёкі на возеры Свіцязь штодзень адпачывае каля 5 тысяч чалавек. Такі прэсінг возера доўга вытрымаць не можа. Адзінае выйсце - абмежаваць доступ людзей, кажа дырэктар Навагрудскага лясгасу Аляксандр Дасько. Дасько: "Возера ўнікальнае, і трэба абмяжоўваць рэжым. Але не пусціць чалавека туды я не маю права. Але калі такі прэсінг будзе далей працягвацца, то возера загіне, і знікне яго ўнікальнасць".
Дарэчы, мясцовы райвыканкам стварыў рэйдавую групу, якая патрулюе возера. Згодна з рашэннем Саўміна, у рэспубліканскім заказніку "Свіцязянскі" нельга паліць вогнішчы, ставіць намёты, паркаваць аўто. Але ж людзі ўсё гэта ігнаруюць.
"Прэсінг на гэтае возера пастаянны. Шчыра кажучы, хоць мы і наводзім там парадак, але калі ад 3 да 5 тысяч чалавек у дзень там адпачывае - можаце сабе ўявіць, што будзе калі кожны там хаця б паперку кіне. І больш за тое, нас хвалюе бескультурнасць людзей. Кожны хоча з вогнішчам, машыну бліжэй да возера паставіць. І такая сітуацыя штогод", - кажа сп.Дасько.