Восеньскі прызыў: адпраўку ў войска перанеслі на больш ранні тэрмін

Восеньскі прызыў: адпраўку ў войска перанеслі на больш ранні тэрмін

Адпраўка навабранцаў у войска гэтай восенню адбудзецца не ў лістападзе, як звычайна, а ў кастрычніку. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавялі ў ваенным камісарыяце Мінска.

Камплектаваць злучэнні і вайсковыя часці будуць з 25 кастрычніка па 5 лістапада. Прысягу прымаць навабранцы будуць сёлета 20 лістапада. Прычына такога пераносу не называецца.

А вось адпраўка навабранцаў ва ўнутраныя войскі МУС і памежныя войскі пройдзе ў звычайныя тэрміны — з 15 па 30 лістапада.

У Мінску на тэрміновую ваенную службу гэтай восенню плануецца прызваць каля 1700 чалавек. Яшчэ 22 адправяцца на службу ў рэзерве. Служыць сталічным жыхарам давядзецца пераважна ў часцях Мінскага гарнізона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.