Віталь Шчэрба прэзентуе мінскай публіцы сваіх выхаванцаў з ЗША

20-21 ліпеня ў Мінску пройдзе традыцыйны, ужо чацвёрты па рахунку юнацкі турнір па спартовай гімнастыцы на прызы шасціразовага алімпійскага чэмпіёна Віталя Шчэрбы. На ім знакаміты беларускі спартовец прэзентуе мінскай публіцы выхаванцаў са сваёй гімнастычнай школы ў ЗША.
Аднаму з амерыканскіх вучняў Віталя Шчэрба 17 гадоў, другому – 18. Зрэшты, як растлумачыў Віталь Шчэрба, гледачам не варта чакаць ад яго падапечных вышэйшага пілатажу. У рэйтынгу сярод сваіх аднагодкаў з ЗША яны размяшчаюцца ў дыяпазоне з 50-га па 70-е месца. Большасць вучняў школы Шчэрбы, які выйграў за кар'еру 6 залатых і 4 бронзавыя алімпійскія медалі, а таксама 12 разоў станавіўся чэмпіёнам свету, не разлічвае на высокія спартовыя вынікі.

Гімнастыкай гэтыя хлопцы і дзяўчаты для здароўя. Ды і прымусіць амерыканскіх дзетак трэніравацца гэтак жа інтэнсіўна і рэгулярна, як гэта робяць іх беларускія аднагодкі, вельмі праблематычна.

Мару аб уласнай школе знакаміты беларус выношваў яшчэ падчас актыўных выступаў. які Ушчыльную жа заняўся яе будаўніцтвам пасля Алімпіяды-1996, калі пераехаў з сям'ёй у Лас-Вегас. У лістападзе гімнастычная школа Віталя Шчэрба адзначыць сваё дзевяцігоддзе. У ёй пад кіраўніцтвам 15 трэнераў займаецца каля 120 вучняў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

"Прессбол"