Віктара Івашкевіча вызвалілі, але неўзабаве яго зноў могуць судзіць
Адпушчаны на волю намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Суддзя Першамайскага суда накіраваў на дапрацоўку пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзены міліцыянтамі.
Нагадаем, Віктар Івашкевіч разам з намеснікам старшыні Партыі камуністаў беларускай Валерыем Ухналёвым былі затрыманыя спецназаўцамі ўчора вечарам на выхадзе з кавярні. Іх адвезлі ў выцвярэзнік, дзе склалі пратаколы аб парушэнні грамадскага парадку.
Пасля некалькіх гадзінаў ваганняў Ухналёва адпусцілі, а Івашкевіча абвінавацілі ў прапагандаванні ў выцвярэзніку “несанкцыянаванай акцыі” – Еўрапейскага маршу. Падставай для гэтага сталі ўлёткі, якія Івашкевіч паказаў міліцыянтам на іх патрабаванне.
Ноч ён правёў у міліцэйскім пастарунку.
“Адна рука не ведае, што робіць другая, а галава зусім не працуе”, - так пракаментаваў сённяшняе рашэнне суда Віктар Івашкевіч. Магчыма, пасля выпраўлення пратакола яго зноў будуць судзіць.
БелаПАН