Віцебская міліцыя абяцае два мільёны за згублены пісталет

Пра тое, дзе і пры якіх абставінах гэта здарылася, не паведамляецца. А вось добрасумленнаму грамадзяніну, які выпадкова знойдзе пісталет і аднясе яго ў аддзяленне міліцыі, абяцаюць узнагароду у памеры 2 мільёнаў рублёў.
Віцебская міліцыя нават дала аб'явы у мясцовыя сродкі массавай інфармацыі. Асаблівыя прыкметы згубленай зброі: пісталет Макарава за нумарам "ИЕ 3776 К".

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.