ДАІшнікі, якія ў сакавіку арганізавалі "жывы шчыт", асуджаныя ўмоўна

Да двух гадоў умоўна з адтэрміноўкай выканання пакарання на 3 гады асуджаныя двое супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага раёна беларускай сталіцы, якія ў сакавіку спрабавалі спыніць п'янага кіроўцу з дапамогай "жывога шчыта" з машын з людзьмі. Такое рашэнне прыняў сёння суд Мінскага раёна і горада Заслаўе.
"Інтэрфакс" нагадвае, што маёру Дарагакупцу і старшаму лейтэнанту Ліхтаровічу было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі" Крымінальнага кодэкса.

Учора пракурор папрасіў суд прызнаць супрацоўнікаў ДАІ вінаватымі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула за сабой пагрозу жыццю людзей, і асудзіць іх на 2 гады ўмоўна кожнага. Абарона пацярпелых настойвала на пакаранні ДАІшнікаў у выглядзе пазбаўлення волі.