Ветэраны з "залатога" складу мінскага "Дынама" згуляюць матч у сталіцы

Ветэраны мінскага "Дынама", чэмпіёны СССР 1982 года, 2 траўня згуляюць у беларускай сталіцы таварыскі матч.  Іх сапернікамі будуць дынамаўцы з нямецкага горада Дрэздэн. Гульня прымеркавана да святкавання 85-х угодкаў Беларускага фізкультурнага спартыўнага таварыства "Дынама".

Як паведамляе БелаПАН, ветэраны згуляюць на мінскім стадыёне "Дынама", пачатак матчу ў 19 гадзінаў.