ВАДА праверыць, як у Беларусі змагаюцца з допінгам
Дэлегацыі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва ў верасні наведае Мінск, паведамляе БЕЛТА. Метай візіту стане вывучэнне таго, як у Беларусі вядзецца барацьба з допінгам. Таксама прадстаўнікі ВАДА азнаёмяцца з працай нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі, якая разлічвае атрымаць міжнародную акрэдытацыю. Прадстаўнікі беларускага андытопінгавага агенцтва ў сваю чаргу хочуць пацікавіцца ў ВАДА, які лёс чакае пекінскую лабараторыю. Менавіта яна ў свой час пазбавіла Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана медалёў.