Ва ўкраінскай амбасадзе не каментуюць звестак пра абвінавачанне паслу

Пра гэта паведамляе партал tut.by. Нагадаем, што экс-міністр абароны Украіны Міхаіл Ежаль праходзіць як падазраваны ў рамках расследавання крымінальных спраў па знішчэнні тылавога забеспячэння войска. Пра гэта заявіў генпракурор Украіны Віталь Ярэма. Па яго словах, органы пракуратуры расследуюць крымінальную справу па падрыве абароназдольнасці войска. 

Міхаіл Ежаль да свайго прызначэння надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, у перыяд з 2010 па 2012 год, быў міністрам абароны Украіны, з 2008 па 2010 — галоўным інспектарам Галоўнай інспекцыі Міністэрства абароны Украіны.