Ва Украіне злавілі тэрарыстаў, якія пайшлі на "рэйкавую вайну" (відэа)

Былі захопленыя пяць удзельнікаў тэрарыстычнай групоўкі, якія планавалі ўзарваць чыгунку паміж Кіевам і Харкавам. Камандзірам групы быў 45-гадовы жыхар Харкава, які дзейнічаў пад кіраўніцтвам вядомага дыверсанта Ігара Безлера, таксама вядомага пад мянушкай "Бес".

Байцы СБУ з'явіліся ў момант, калі тэрарысты закладвалі выбухоўку пад рэйкі. Падчас ператрусаў у дамах затрыманых знайшлі выбухоўку, агнястрэльную зброю і боепрыпасы. Распачатая крымінальная справа па артыкулах "Тэрарыстычны акт" і "Стварэнне тэрарыстычнай групы ці тэрарыстычнай арганізацыі", паведамляе сайт censor.net.ua.

.