Ускладанне кветак можа быць расцэненае як эканамічнае злачынства?
Па словах Уладзіміра Малярчука, у гэты дзень Вілейку наведалі сустаршыня
грамадскага руху ўшанавання памяці ахвяраў рэпрэсій Юры Кузьняцоў, Уладзімір
Колас і Сяргей Законнікаў. Разам з мясцовымі актывістамі дэмакратычнага руху
яны і накіраваліся ў Касуту, каб ускласці кветкі да ўсталяванага там крыжа,
паставіць свечкі і прачытаць малітву.
Падчас руху людзей суправаджалі супрацоўнікі міліцыі, мясцовага і абласнога
ўпраўлення КДБ і, чамусці, АБЭЗ (аддзел па барацьбе з эканамічнымі
злачынствамі). На працягу ўсяго жалобнага мерапрыемства удзельнікаў шэсця
здымалі на відэакамеру.
Уладзімір Малярчук сваім запытам начальніку міліцыі спрабые высветліць, з
якой нагоды калону людзей суправаджаў АБЭЗ, а пракурору раёна – на якой
падставе вялася відэаздымка мерапрыемства.