Ураджайнасць бульбы ў Беларусі сёлета знізіцца на 22%

Такі прагноз дае Міністэрства сельскай гаспадаркі, паведамляе АФН. Планавалася вырасціць сёлета 9 мільёнаў тон бульбы, аднак ужо цяпер чакаюць ураджай у 6-7 мільёнаў тон, хоць да ўборкі гэтай культуры яшчэ не прыступалі. На столькі ж паніжаны і прагноз ураджаю збожжа — 7 мільёнаў тон замест 9 абяцаных. Асноўная прычына — гарачае сухое надвор’е.