Улады не збіраюцца адыходзіць ад брутальнай палітыкі

Нагадаем, 19 лютага Лукашэнка назваў сваіх крытыкаў на Захадзе "злымі і непрыстойнымі" людзьмі і заявіў: "Пляваць я хацеў на ўсе іх каментарыі".

У інтэрв'ю Pyx.by лідар Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што "мякка кажучы, недыпламатычны тон і канфрантацыйны змест гэтых выказванняў сведчаць пра тое, што ўлады не збіраюцца пакуль адыходзіць ад брутальнай і ізаляцыянісцкай палітыкі, разгорнутай з 19 снежня".

"У сіндроме варожасці з абложанай крэпасці спалучаюцца і асабісты фактар натуры і тактычны геапалітычны разлік. І гэта зверху прышчапляецца цэламу народу. З такім падыходам і такой публічнай рыторыкай няма перспектыў у кантактах з цывілізаваным светам", - заявіў палітык.