Улады не прызнаюцца, ці прасіў Бакіеў прытулку ў Беларусі
Дагэтуль невядома, ці прасіў экс-прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў прытулку ў Беларусі. Начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун адмовіўся пацвердзіць або абвергнуць факт звароту Бакіева з такой просьбай. Паводле інфармацыі Радыё "Свабода", Бягун заявіў, што заканадаўства Беларусі гарантуе неразгалошванне персанальных звестак наконт людзей, якія звернуцца па прытулак альбо абарону на тэрыторыі Беларусі.
"Я не магу казаць, ці зьвяртаўся Бакіеў з просьбай пра прытулак, і не магу сказаць, у якой стадыі знаходзіцца разгляд такога хадайніцтва", — заявіў Аляксей Бягун.
"Я не магу казаць, ці зьвяртаўся Бакіеў з просьбай пра прытулак, і не магу сказаць, у якой стадыі знаходзіцца разгляд такога хадайніцтва", — заявіў Аляксей Бягун.