Улады могуць зарэгістраваць БХД, каб з Беларусі знялі санкцыі?
Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” правядзе паўторны ўстаноўчы з’езд у канцы кастрычніка — пачатку лістапада сёлета. На думку сустаршыні БХД Паўла Севярынца, калі з’езд адбудзецца ў тыя даты, гэта можа паспрыяць станоўчаму рашэнню Мінюсту аб рэгістрацыі партыі. Павел Севярынец: “Па-першае, часу да пачатку кастрычніка якраз дастаткова, каб правесці ўсю падрыхтоўчую працу. А па-другое (і гэта ўжо палітычны момант), пры канцы гэтага года чарговы раз будзе разглядацца пытанне па санкцыях у дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. І з боку Еўропы, і з боку Злучаных Штатаў”.
Мінулым разам Міністэрства юстыцыі адмовіла “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” ў рэгістрацыі праз тое, што з’езд быў нібыта праведзены з парушэннямі. Гэтым разам Павел Севярынец абяцае спрасціць схему з’езду і запрасіць на яго “прадстаўнікоў усяго дыпламатычнага корпусу” Беларусі.