Украінскія ўлады не абвяргаюць і не пацвярджаюць расійскі дэсант

Прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Уладзімір Чапавой не абвяргае, але і не пацвярджае гэтую інфармацыю, перадае УНІАН.



Таксама ён дадаў, што адказ на пытанне наконт высадкі расійскіх дэсантнікаў, магчыма, дадуць прадстаўнікі Міністэрства абароны ў пятніцу а 15-й.



Ён заклікаў журналістаў "не гуляць у гарачыя навіны, бо працягваецца вайна".



Фота — УНІАН