Украінскія байцы трапілі ў акружэнне і падарвалі сябе разам з танкам

Украінскія вайскоўцы змагаюцца супраць тысяч мясцовых баевікоў і наймітаў, якія прарваліся з Расіі. У Станіцы Луганскай у акружэнне трапіў украінскі танк Т-64БМ. Як ён апынуўся без прыкрыцця, невядома. Снайперы паразбівалі прыцэлы і перыскопы, таму танк апынуўся ў бездапаможным становішчы.



Калі танкісты пачулі, што па брані стукаюць прыкладамі баевікі, яны не захацелі здавацца ў палон і падарвалі сябе гранатай. Пра гэта распавядаюць сведкі.

Украінскія сілавікі прызнаюць толькі тое, што ў іх быў пашкоджаны танк Т-64Б. Пра лёс экіпажу нічога не паведамлялася.