Украінская армія вызваліла частку Луганска (мапа баявых дзеянняў)

Украінскім вайскоўцам удалося адбіць частку Луганска і вызваліць раённы аддзел міліцыі. Пра гэта падчас брыфінгу 18 жніўня паведаміў спікер Інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

"Луганск амаль цалкам акружаны. Праходзіць аперацыя па яго вызваленні", — заявіў Лысенка.

Ён таксама распавёў аб сітуацыі вакол горада Міусінск на Луганшчыне. Паводле яго слоў, баевікі спрабуюць атакаваць тэрыторыі, занятыя ўкраінскімі вайскоўцамі. Там працягваюцца баі, перадае “Украінская праўда”.

Каб павялічыць, націсніце на гэту спасылку.

Фота: telegraf.com.ua