Угодкі Аршанскай бітвы на Крапівенскім полі адзначаць 6 верасня

Традыцыйны фестываль беларускай аўтарскай песні і паэзіі “Аршанская бітва-2008” адбудзецца на Крапівенскім полі, што каля вёскі Гацькаўшчына. У суботу, 6 верасня, на адкрытым паветры каля вогнішча збяруцца барды і паэты, а таксама прыхільнікі нацыянальнай і гістарычнай тэматыкі ў музыцы і паэзіі.
Як паведамляе сайт litbel.org, фестываль пачнецца ў 18 гадзін на гістарычным месцы Аршанскай бітвы 1514 года, на беразе Дняпра каля ўпадзеньня ў яго легендарнай рачулкі Крапівенка. На гэты дзень сіноптыкі дарэчы, абяцаюць сухое і цёплае надвор’е.