Удзельнікі "жывога шчыта" не ведалі, што ДАІ планавала выезд на месца аварыі
Выезд на месца дарожна-транспартнага здарэння пад Мінскам, дзе "жывым шчытом" быў спынены аўтамабіль з п'яным кіроўцам, быў запланаваны Дзяржаўтаінспекцыяй на 16 сакавіка. Еўрарадыё высветліла, што пацярпелыя пра гэта не ведалі.
Як паведаміў БелаПАН старшы інспектар Упраўлення ДАІ МУС Фёдар Гулецкі, планавалася "ўдакладніць усе дэталі інцыдэнта". Аднак паездка сарвалася з-за таго, што "не з'явіўся галоўны фігурант - кіроўца аўтамашыны "фольксваген-гольф" Раман Мянцюк, які, як высветлілася, пасля вяселля патрапіў у бальніцу.
А без яго ўдзелу правесці неабходныя дзеянні ў рамках унутранага расследавання, якое праводзіць ДАІ, было немагчыма, сцвярджае Гулецкі.
Еўрарадыё патэлефанавала адвакату пацярпелых Веры Страмкоўскай. Аказалася, што пра запланаваную паездку ДАІ не паведамляла:
"Мне з шэрагу крыніц, у тым ліку НТВ, паведамлялі, пыталіся: ці едзем мы? Але афіцыйна нам ніхто не паведамляў. Больш за тое, я патэлефанавала следчаму, ён сказаў: "Мы нічога не плануем. Што плануе ДАІ, мы не ведаем. Нас ніхто не запрашаў".
Нагадаем, што пракуратура распачала крымінальныя справы супраць чатырох супрацоўнікаў ДАІ па факце перавышэння службовых паўнамоцтваў, а таксама супраць кіроўцы Рамана Менцюка "за парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў".