Удзельнікаў пінcкай акцыі ў падтрымку Баразенкі адпусцілі
Учора ў Пінску былі затрыманыя ўдзельнікі пікету ў падтрымку Аляксандра Баразенкі, фігуранта справы 14-ці ўдзельнікаў студзеньскай вулічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, які цяпер знаходзіцца ў мінскім следчым ізалятары.
Маладзёжныя актывісты выйшлі на плошчу Кірава з расцяжкай "Свабоду Аляксандру Баразенку!". Акцыя працягвалася каля 10 хвілін. Міліцыянты затрымалі яе ўдзельнікаў Аляксандра Любянчука, Ігара Салаўя, Канстанціна Чувака. Затрыманы быў і правабаронца Віктар Ярашук.
Пратрымаўшы людзей ад 1 да 2 гадзінаў, правахоўнікі ўзялі з іх пісьмовыя тлумачэнні і адпусцілі без складання пратаколаў. Міліцыянты папрасілі Ярашука знішчыць фотакадры пікету.