Удзельнік "крадзяжу стагоддзя" з Нацыянальнай бібліятэкі стане дыпламатам?
Еўрарадыё высветліла, што студэнт факультэта міжнародных адносінаў БДУ Аляксандр Качан, асуджаны за крадзеж рарытэтных кніг з Нацыянальнай бібліятэкі, выйшаў з-за кратаў і зараз працягвае навучацца на тым самым факультэце. У красавіку 2003 года чатыры студэнты БДУ здзейснілі “крадзеж стагоддзя” — вынеслі з залы рэдкай кнігі 16 выданняў XV-XVIII стагоддзяў. Яны паспелі прадаць некаторыя з кніг у Маскве. Калі іх вылічылі, скупшчык вярнуў рарытэты ў бібліятэку. Злачынцы атрымалі ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Намеснік дэкана факультэта па вучэбнай рабоце Алена Дастанка кажа, што адзін з тых злачынцаў, Аляксандр Качан, зараз здае “хвасты” ў статусе ўмоўна асуджанага:
Дастанка: Ён вучыцца, здае акадэмічную розніцу. Вучыцца добра — на “9” і “10”. Гэта было ягонае жаданне — аднавіцца ў ВНУ, і загадам рэктара ён адноўлены, бо няма падставаў забараніць яму гэта. Ён заплаціў грошы за аднаўленне і зараз вучыцца на платнай форме.
Як высветліла Еўрарадыё, у Міністэрстве замежных справаў Аляксандр хутчэй за ўсё працаваць не будзе. Хаця б таму, што ён платнік і размеркаванне яму не пагражае. Зараз хлопец атрымлівае адукацыю юрыста-міжнародніка з валоданнем дзвюма мовамі.
Прыгадваючы гісторыю з “крадзяжом стагоддзя”, ва ўніверсітэце кажуць, што і тады ніхто не лічыў Аляксандра кепскім студэнтам:
Дастанка: Яго сярэдні бал за сесію складаў 5.0. Ён быў старастам, спраўляўся са сваімі абавязкамі. Такую характарыстыку ў свой час мы накіравалі ў пракуратуру. Чаму і якім чынам ён здзейсніў крадзеж — пытанне, відаць, да псіхолага. Бо ў нас з гэтым студэнтам ніколі не было праблемаў.
Між тым, Аляксандр Качан быў менавіта тым хлопцам, што вынес у штанах з бібліятэкі рэдкія старадаўнія кнігі.