У ЗША адкрыўся цэнтр беларускіх даследаванняў
Цэнтр беларускіх даследаванняў адкрыўся пры Паўднёва-Заходнім каледжы ў амерыканскім горадзе Вінсфелд у штаце Канзас. У яго прэзентацыі бралі ўдзел старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і
экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч. У гонар
гэтай падзеі над каледжам былі ўзнятыя сцягі краінаў ЕС, ЗША, Канады, а
таксама бел‑чырвона‑белы сцяг.
Асноўнымі мэтамі стварэння цэнтру называецца дапамога амерыканскім даследчыкам у вывучэнні як гісторыі, так і цяперашняга становішча ў Беларусі, а таксама спрыянне беларускім навукоўцам, іх стажыроўкі ў ЗША.
Як інфармуе Радыё Свабода, у планах цэнтра і выдавецкая дзейнасць. Пры ім створаныя бібліятэка і архіў.