У збітым тэрарыстамі верталёце былі афіцэры СБУ (відэа)
Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па рабоце з асабістым складам Узброеных сілаў Украіны, генерал-маёр Аляксандр Размазнін.
Ён адзначыў, што баевікі, якія знаходзяцца на ўкраінскай зямлі, рана ці позна, "атрымаюць па заслугах". Нагадаем, верталёт Мі-8 учора ўдзень узлятаў з гары Карачун каля Славянска, калі быў збіты тэрарыстамі з ПЗРК. Паведамляецца пра 9 загінулых, у тым ліку 3 чальцоў экіпажу. Тэрарысты здолелі ўцячы і схавацца ў бліжэйшай вёсцы.
УНІАН удакладняе, што на верталёце былі тры афіцэры і прапаршчык СБУ.
Фота — Facebook