У выніку ўдараў ВПС Ізраілю па сектары Газу загінулі больш 300 чалавек

Колькасць загінулых ад ізраільскіх авіяўдараў па сектары Газа павялічылася сёння да 310 чалавек.
Паводле інфармацыі палесцінскага Міністэрства аховы здароўя, колькасць параненых перавышае 1400 чалавек, з якіх больш за 100 застаюцца ў цяжкім стане, паведамляе Korespondent.net. Мінулай ноччу Ізраіль бамбаваў, у асноўным, гарады Хан-Юніс, Рафах і Газа.

У сталіцы анклава былі атакаваныя комплекс Ісламскага ўніверсітэта, будынкі МУС і Службы прэвентыўнай бяспекі, трэніровачны лагер Бадр. Палесцінцы адказваюць ракетна-мінамётнымі абстрэламі сумежных раёнаў Ізраіля.

Пакуль іх адзінай ахвярай стаў 55-гадовы жыхар горада Нецівота, у чый дом у суботу патрапіў рэактыўны снарад.