У Воршы кожная дзяўчына можа адчуць сабе Папялушкай

Крэсла ды туфлік для Папялушкі – такая скульптурная кампазіцыя з’явілася каля аршанскага ЗАГСу. А разам з ей з’явілася і новая традыцыя – прымяраць той туфлік пасля рэгістрацыі шлюбу. Лічыцца, што дзяўчына, якой незвычайны абутак прыйдзецца па назе, будзе найлепшай хатняй гаспадыняй. Праўда,  на гэта згаджаюцца ня ўсе нявесты.
Ядвіга Сташэўская, Ворша