У Воранава ўшанавалі памяць міністра БНР генерала Кіпрыяна Кандратовіча

У Воранава сябры БНФ “Адраджэнне” і Таварыства беларускай мовы з Ліды ўшанавалі памяць міністра ўнутраных спраў БНР генерала Кіпрыяна Кандратовіча. Са слоў Станіслава Судніка, генерал Кандратовіч нарадзіўся ў Лідскім раёне, блізу Ваверкі, і пахаваны быў у Лідзе, аднак ягоныя парэшткі ў сярэдзіне 90-х гадоў па жаданню ўнука былі перанесеныя ў Воранава, дзе зараз ёсць помнік побач з праваслаўнай царквой.

Імя генерала Кандратовіча, на думку Судніка, доўгі час было менш вядомае, чым іншых лідэраў БНР, але летась аб ягоным жыццёвым шляху была выдадзена кніга, паведамляе Радыё Свабода