У Віцебску тры гады збіралі грошы на помнік ахвярам габрэйскага гета (фота)
Каля 10 тысяч габрэяў былі расстраляныя ў 1941 годзе на ўскраіне Віцебску, у раёне пасёлка Тулава. 26 чэрвеня памяць ахвяраў нарэшце была ўшанаваная мемарыяльным знакам. Частку грошай на помнік выдаткавала дзяржава, астатняе — дабрачынныя ахвяраванні. Людзі з розных куткоў свету збіралі сродкі на помнік амаль тры гады. Аутары помніку — скульптар Валерый Магучы і архітэктар Валерый Шаронаў. Помнік прадстаўляе сабой фігуру жанчыны, нібыта “прастрэленую” шасціканечнай звяздой. Тулаўскі (або Ілаўскі) яр — самае масавае месца растрэлаў габрэяў з віцебскага гета.
Усяго ж за гады акупацыі у Віцебску было знішчана ад 16 да 18 тысяч габрэяў.
Усяго ж за гады акупацыі у Віцебску было знішчана ад 16 да 18 тысяч габрэяў.