У Віцебску дэпутата пазбавяць мандата за ўхіленне ад падаткаў

За ўхіленне ад уплаты падаткаў у Віцебску асуджаны гаспадар буйной фірмы, якая займаецца аптовым гандлем. Летась ён занізіў свае прыбыткі і недаплаціў у бюджэт падаткаў больш за 230 мільёнаў рублёў.
Бізнэсмену, які таксама з’яўляецца дэпутатам гарсавета дзейнага склікання, вынеслі прысуд - два з паловай гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Акрамя таго, на наступнай сесіі Віцебскага гарадскога савета дэпутатаў яго пазбавяць дэпутатскага статусу. Недаплочаныя падаткі ён, зразумела, выплаціў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск