У Варшаве адбудзецца шэсце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы

Вулічнае шэсце адбудзецца ў Варшаве 7 верасня, напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы.  Нагадаем, патрыятычныя сілы традыцыйна адзначаюць угодкі славутай бітвы пад Оршай, якая адбылася 8 верасня 1514 года. Тады войска Вялікага княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім разграміла ўтрая большую армію маскоўскай дзяржавы.

Пра варшаўскую акцыю Еўрарадыё распавёў адзін з яе арганізатараў Анатоль:

"Моладзь беларуская, якая зараз у Варшаве вучыцца, працуе, і наагул беларусы, якія тут ёсць, збіраюцца прайсці шэсцем ад помніка Дэ Голя да шыльды памяці генерала Булак-Балаховіча".


Адзначым, што акцыя пачнецца ў нядзелю а 12-й гадзіне. Арганізатары спадзяюцца, што ў ёй возьмуць удзел як мінімум 50 чалавек.



Ілюстрацыя з сайта "Беларуская Нацыянальная Памяць"