У Варшаве 25 сакавіка адбудзецца канцэрт NRM

Канцэрт NRM адбудзецца заўтра, 25 сакавіка, у Варшаве ў музычнай студыі імя Агнешкі Асецкай "Тройкі" (Трэцяя праграма Польскага Радыё). Пачатак у 20.05. Традыцыйна адбудзецца простая трансляцыя з канцэрту, а пасля музыкі NRM у простым эфіры Польскага Радыё возьмуць удзел у тэматычнай праграме "Клуб Тройкі", якая будзе прысвечаная Беларусі.

На хвалях Еўрарадыё чакайце рэтрансляцыі з канцэрту NRM "лайв", прысвечанага Дню Волі. Больш дакладная інфармацыя пра час трансляцыі канцэрту неўзабаве з'явіцца на нашым сайце.