У Валожыне з'явіцца помнік Папе Рымскаму Яну Паўлу II

У гістарычным цэнтры Валожына будзе ўсталяваны помнік Папе Рымскаму Яну Паўлу II.
Манумент паставяць каля касцёла Святога Юзэфа, пабудаванага напрыканцы XVII стагоддзя. Вышыня помніка — больш за 2 метры.

Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела культуры Валожынскага райвыканкама Валянціна Бацян.

Урачыстае адкрыццё помніка запланавана на 7 ліпеня ў рамках традыцыйных Дзён польскай культуры.

Па словах Бацян, помнік узводзіцца па ініцыятве мясцовых каталікоў і пры падтрымцы мясцовых уладаў, а таксама польскай амбасады і прадстаўнікоў польскага сената і сейма.

БЕЛТА