У свой дзень народзінаў Варашкевіч прагаварыўся пра новы альбом “Крамы”
Сваё 50-годдзе лідэр гурта “Крама” Ігар Варашкевіч адзначыў у вёсцы пад Мінскам з самымі блізкімі сябрамі, дзе паабяцаў, што ў самы бліжэйшы час гурт парадуе прыхільнікаў новым альбомам. Як прызнаўся Ігар, адзначаць свае дні народзінаў ён упершыню пачаў, калі яму споўніўся 41 год. І да гэтага часу не асабліва любіць гэта рабіць. Вось і юбілей — 50 гадоў ён вырашыў справіць у невялікай кампаніі самых блізкіх сяброў — музыкаў “Крамы”, “Палаца” і “Apple Tea”. Адначалі ў вёсцы, якая знаходзіцца ў лясах амаль за 40 кіламетраў ад сталіцы.

Варашкевічу зычылі новых песень, шмат канцэртаў, творчага даўгалецця і каб ён радзей сумаваў і “смурэў”. Патэлефанаваў з віншаваннямі нават былы бубнач “Крамы” Толя Горбач, які зараз жыве і працуе ў Бельгіі. Увогуле, тэлефанаванняў было шмат — Варашкевіч больш адказваў на віншаванні, чым быў з гасцямі за сталом. Нехта нават прапанаваў яму напоўжарт адключыць тэлефон.
Што тычыцца суму і смуру, то Ігар даказваў — ён самы вясёлы з усіх, хто сабраўся яго павіншаваць. І паабяцаў у якасці доказу намаляваць на кожнага з прысутных шарж. Пазней.

Наконт даўгалецця адзначыў, што адчувае сябе як мінімум гадоў на 40. А каментуючы заўвагі пра новыя песні дадаў, што бліжэйшымі днямі “Крама” сядае ў студыю і пачынае запіс новага альбома. Матэрыялу, запэўніў музыка, хапае аж залішне. Але толькі зараз з’явілася магчымасць прыступіць да працы. Марыў, кажа, зрабіць гэта да дня народзінаў, але не выпала. Падрабязнасці пра альбом слухачам Еўрарадыё ён паабяцаў расказаць крыху пазней.

Ігар Сацевіч з “Apple Tea” расказаў, што яны рыхтуюць да выпуску двайны альбом “Сусветныя і айчынныя хіты”. І запрасіў Варашкевіча заспяваць некалькі замежных хітоў.

Дзень народзінаў аднаго з найлепшых рок-музыкаў Беларусі Ігара Варашкевіча атрымаўся па сяброўску ўтульным, вясёлым, інтрыгуючым і … спякотным.
Еўрарадыё далучаецца да ўсіх віншаванняў і нецярпліва чакае новага альбома “Крамы”, каб выкласці песні ў эфір.
Фота: Змітра Лукашука