У Слоніме міліцыя папярэдзіла актывістаў, каб не ладзілі акцыю на Дзень Волі

Слонімскія актывісты былі папярэджаныя міліцыяй пра недапушчальнасць правядзення ў горадзе акцыі з нагоды 25 сакавіка.  Міліцыянты наведалі трох заяўнікаў мерапрыемства, якое раней мясцовыя ўлады не дазволілі, - Алеся Масюка, Івана Шэгу і Івана Бедку. Двое з іх адмовіліся распісацца ў прапанаванай паперы, а трэцяга не было дома.

Радыё Свабода