У Славянску тэрарысты разагналі мітынг пратэсту мясцовых жыхароў (відэа)

Як вядома, тэрарысты нярэдка ўстанаўліваюць мінамёты ў жылых кварталах, каля праваслаўнай царквы. З-за гэтага гінуць мірныя жыхары.

Як паведамляе сайт censor.net.ua, тэрарысты разагналі мітынг у Славянску (Данецкая вобласць). Частку мітынгоўцаў затрымалі і накіравалі на прымусовыя працы — на будаўніцтва абарончых збудаванняў у горадзе. Пра гэта паведаміў на брыфінгу спікер Інфармацыйнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка. Ён адзначыў, што такіх фактаў супраціўлення становіцца ўсё больш.

Нагадаем, сёння ўвечары сканчваецца тэрмін спынення агню ўкраінскімі сілавікамі ва ўсходніх абласцях Украіны. Дагэтуль невядома, якое рашэнне прыме прэзідэнт Пётр Парашэнка. На мітынгах у Кіеве ад яго патрабуюць увесці вайсковае становішча ў Луганскай і Данецкай абласцях ды актывізаваць антытэрарыстычную аперацыю.

Фота — ria.ru