У Шумілінскім раёне знайшлі цела зніклага школьніка
Цела вучня 3-га класа, які знік у Шумілінскім раёне шэсць дзён таму, знайшлі ў старой лядоўні ў разбураным доме ў яго роднай вёсцы. Міліцыя і выратавальнікі шукалі школьніка з 13 траўня. Паведамляецца, што разбураны дом знаходзіцца ў 10 метрах ад дома, дзе жыве сям'я хлопчыка.
Цяпер пракуратура вядзе расследаванне.
Паводле папярэдняй версіі, школьнік залез у старую халадзільную камеру, дзверы закрыліся, а адкрыць іх можна было толькі звонку. Смерць хлопчыка наступіла ў выніку пераахалоджвання.
Інтэрфакс