У Самары сёння пройдзе «Марш нязгодных»

У расійскім горадзе Самара сёння пройдзе «Марш нязгодных». Апазіцыйная акцыя праводзіцца з нагоды саміта Расія - ЕС, яна дазволена гарадскімі ўладамі. Аднак напярэдадні адбыліся затрыманні арганізатараў Марша. Сёння ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева былі затрыманыя лідэры расійскай апазіцыі Гары Каспараў, Эдуард Лімонаў і Лёў Панамароў, якія мелі намер выляцець у Самару. Нагадаем, учора для ўдзелу ў «Маршы нязгодных» у Расію накіраваліся беларускія праваабаронцы.
 
Эхо Москвы