У Салігорску затрымалі ўдзельнікаў моладзевай акцыі ў Дзень закаханых
Удзельнікі моладзевай акцыі ў Дзень закаханых былі затрыманыя сёння ў Салігорску. Яны замацавалі на сцэне каля мясцовага выканкама расцяжку з надпісам “Мы любім Беларусь”. Пасля гэтага моладзь у вобразы анёлаў і закаханага сэрца віншавалі мінакоў, але міліцыянты акцыю спынілі. У пастарунку апынуліся Іван Шыла, Хрысціна Самойлава, Андрусь Тычына, Рыгор Астапеня і Глеб Сноркін.
Радыё Свабода
Радыё Свабода