У Пружанскім раёне кітайцы будуць вырошчваць бульбу для свайго завода

Завод па перапрацоўцы бульбы будуюць кітайцы ў вёсцы Харэва Пружанскага раёна. Яны збіраюцца па ўласнай тэхналогіі вырошчваць на палях для яго сыравіну. Як паведамляе газета "Рэспубліка", гэты незвычайны эканамічны праект рэалізуецца пры падтрымцы мясцовых уладаў.