У Полацку устаноўлены помнік Усяславу Чарадзею
Сёння ў Полацку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка Усяславу Чарадзею. Бронзавую выяву князя на кані зрабілі на сродкі, ахвяраваныя прыватнымі асобамі і прадпрыемствамі. У гарвыканкаме рыхтуюць спіс усіх, хто ахвяраваў на помнік. Спіс разам з пасланнем нашчадкам будзе закладзены каля п'едэстала. Дарэчы, сродкаў на помнік, што ўжо устаноўлены на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Ефрасінні Полацкай, сабрана яшчэ недастаткова.
Каштуе ён, як паведамілі у Полацкім гарвыканкаме, каля 300 мільёнаў рублёў, а сабрана толькі крыху больш за 200.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Полацк
Каштуе ён, як паведамілі у Полацкім гарвыканкаме, каля 300 мільёнаў рублёў, а сабрана толькі крыху больш за 200.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Полацк