У Пінску чакаюць верталёт Аляксандра Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак наведае афіцыйнае адкрыццё спартовага комплексу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У спарткомплексе дадаткова адкрываюцца басейн і манеж для гульнявых відаў спорту. Плануецца, што Лукашэнка прыляціць на сваім верталёце, які прызямліцца на пінскім аэрадроме, а потым па горадзе праедзе да месца правядзення ўрачыстасцяў. З-за гэтага будуць перакрытыя для руху многія гарадскія вуліцы, аб гэтым пінчукоў папярэджвае ДАІ.

Пасля кіраўнік дзяржавы накіруецца ў СПК “Фядоры”, таму чакаецца, што будзе перакрытая траса з Пінску на Столін.