У панядзелак у Беларусі будзе да 29 цяпла і без дажджоў
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У панядзелак у Беларусі будзе да 29 цяпла і без дажджоў. Сіноптыкі абяцаюць малую воблачнасць, паўночна-заходні і заходні вецер — уначы слабы, днём умераны.
Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла. Днём слупок тэрмометра падымецца да 24-29 градусаў са знакам плюс.
Праўда, сіноптык Дзмітрый Рабаў папярэджвае, што цёплы панядзелак стане хутчэй выключэннем — тыдзень у Беларусі будзе халаднаватым і дажджлівым. Надвор'е працягнуць вызначаць вільготныя і няўстойлівыя паветраныя масы, якія прынясуць штодзённыя дажджы — ад слабых да моцных. Тэмпература застанецца ніжэйшай за кліматычную норму.